Это актуально

Фотоновости

Автопереводчик



04.07.18 16:24

Прэзентацыя зборнiка дзiцячых паэтаў i пiсьменнiкаў Мiншчыны адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы

27 чэрвеня 2018 года ў Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi адбылася прэзентацыя зборнiка “Ад калыханкi да забаўлянкi”.

На пачатку мерапрыемства выступiла намеснiк дырэктара Нацыянальнай бiблiятэкi Таццяна Васiльеўна Кузьмiнiч, якая адзначыла важнасць сучаснай дзiцячай лiтаратуры ў выхаваннi дзяцей i падлеткаў. Яна пажадала, каб такiя ўрачыстасцi з нагоды з’яўлення новых i цiкавых твораў адбывалiся часцей.

Далей для ўдзельнiкаў мерапрыемства прагучалi ўрыўкi з твораў i вершы ў выкананнi Святланы Быкавай, Iрыны Карнаухавай, Вiктара Кажуры, Таццяны Мушынскай, Галiны Нiчыпаровiч, а таксама маленькiх удзельнiкаў прэзентацыi. Асаблiва ўразiлi прысутных аўтарскiя песнi паэтэсы Таццяны Дашкевiч.

Цiкава i змястоўна прайшло мерапрыемства, якое адзначыла з’яўленне новай беларускай дзiцячай кнiгi. Калектыўнае выданне “Ад калыханкi да забаўлянкi” Мiнскага абласнога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi ўключае творы 25 аўтараў – калыханкi, казкi, загадкi, вершы i апавяданнi.

Выданне разлiчана на дзiцячую аўдыторыю ад немаўлят да малодшых школьнiкаў, яно стане добрай падтрымкай у працы выхавальнiкаў дзiцячых садкоў, настаўнiкаў пачатковай школы, педагогаў-арганiзатараў і іншых. Шмат карыснага знойдуць у гэтай кнiзе i бацькi.

Фотогалерея