Это актуально

Фотоновости

Автопереводчик



11.08.17 15:53

Арганізацыя аздараўлення ў спартыўна-аздараўляльных лагерах, лагерах працы і адпачынку ў летні перыяд

 

Летнія канікулы яшчэ не скончыліся, а з імі працягваецца і аздараўляльная кампанія. Але ўжо можна аналізаваць яе ход, падводзіць вынікі. А таксама дзяліцца вопытам і напрацоўкамі з калегамі. Менавіта гэта і стала галоўнай мэтай абласнога семінара на тэму «Арганізацыя аздараўлення ў спартыўна-аздараўляльных лагерах, лагерах працы і адпачынку ў летні перыяд», які праходзіў 8 жніўня 2017 года на базе Лагойскага раёна. Яго арганізатарамі сталі метадысты Мiнскага абласнога iнстытута развiцця адукацыi.

Лагойшчына мае добрую спартыўную базу, што дае магчымасць выхоўваць моцных спартсменаў. Падчас канікул важна не толькі працягваць трэніроўкі, але і ўдзяляць увагу ўмацаванню здароўя дзяцей, з чым выдатна спраўляюцца лагеры на базе спартыўных устаноў. Менавіта таму першым аб’ектам, які наведалі ўдзельнікі семінара, стаў гарадскі стадыён. Тут гасцей сустрэла дырэктар Лагойскай КСДЮШАР Наталля Кудзелка. Яна расказала пра арганізацыю работы ў гэтым напрамку. Палова з 418 навучэнцаў спартшколы адпачывалі ў лагерах розных тыпаў, а 180 чалавек праводзілі час менавіта ў спартыўна-аздараўляльных, дзе прадугледжаны трэніроўкі, а таксама цікавыя мерапрыемствы.

Затым спецыялісты накіраваліся на лыжна-біятлонную базу «Заячая паляна», каб асабіста пазнаёміцца з адным з месцаў, дзе праходзяць заняткі юных спартсменаў.

Сумяшчэнне адпачынку і працы летам – аптымальны варыянт занятасці для школьнікаў старэйшага ўзросту у фармаце лагера працы і адпачынку.

Вопыт арганізацыі лагера працы і адпачынку «Патрыёт», у якім вучні Акалоўскай школы працуюць на базе гадавальніка дэкаратыўных раслін «Прырода-люкс», стаў наглядным прыкладам для спецыялістаў з іншых раёнаў. Менавіта тут удзельнікі семінара пазнаёміліся з дырэктарам ААТ «Прырода-люкс» Сяргеем Несцяровічам і дырэктарам Акалоўскай сярэдняй школы Анжэлай Сівец, якiя наглядна прадэманстравалi свой практычны сумесны вопыт. Удзельнiкам семінара была прадстаўлена ўся дакументацыя, якая суправаджае арганізацыю работы лагера. Дырэктар ААТ «Прырода-люкс» падкрэсліў, што вельмі зацікаўлены ў супрацоўніцтве са школамі. Супрацоўнічаюць школа і таварыства ўжо чацверты год, таму работа адладжана да дробязей. Так, на гадавальніку раслін дзеці працуюць па 4 гадзіны 4 дні на тыдзень. Тут ёсць спецыяльнае адзенне і пальчаткі, інструмент, свежая пітная вада, аптэчка. Заўсёды ўлічваецца надвор’е. Пасля работы ёсць магчымасць пераапрануцца і памыцца. У школе пасля абеду да ўвагі вучняў інфармацыйныя гадзіны, прагляд кінафільмаў, сустрэчы. Яшчэ два дні прысвечаны экскурсіям, наведванню музея, правядзенню спартыўных мерапрыемстваў.

Пры падвядзенні вынікаў абласнога семінара начальнік цэнтра выхаваўчай работы Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Таццяна Цвірко пацвердзіла, што каштоўны вопыт стварэння і паспяховай працы лагераў працы і адпачынку ў першую чаргу залежыць ад узаемнай зацікаўленасці арганізацый і школ. Пры гэтай неад’емнай акалічнасці поспех у развіцці дадзенага напрамку педагагічнай працы гарантаваны.

Па матэрыялах сайта http://logoysk.by

Центр медиаресурсов и библиотечной работы Минского областного института развития образования с 7 июля по 26 августа 2016 года проводит ежегодную акцию «Полезное лето в библиотеке».

Популяризируя книгу и чтение через все доступные формы передачи информации, каждое лето мы стремимся удовлетворить ваш читательский вкус, привлечь вас к систематическому интеллектуальному чтению.

В рамках акции вас ждут: книжные выставки, библиографические обзоры литературы, открытые просмотры новых поступлений, обучающие консультации по работе с электронными библиотеками, каталогами, базами данных и многое другое, необходимое вам для комфортной работы в новом учебном году.

 

Вдохновляйтесь нашими идеями!

Встречаемся в центре медиаресурсов и библиотечной работы!